Ён кажа Бог стварыў чалавека па свайму вобразу.
Чалавек- недасканалая и прымітыўная мадэль Бога. Але выбару ўсё роўна няма. Калі хочаш даведацца пра Бога, вывучай чалавека.
Чалавек стварыў па свайму вобразу і падобію – камп’ютар.
Здаецца, чалавека можна вывучаць непасрэдна. Як абъект.
Але і гэта не так проста. Гэта ж замысел Божы. Хто яго ведае, што ў яго было ў галаве на той момант.
А вось, што небудзь
даведацца пра яго на простых прыкладах, простых мадэлях –запраста.
Каб пазнаць, што ж такое чалавек трэба прыглядзецца да кампьютара.
Як і чалавек ён мае цела і душу. Цела – гэта розныя прыстасаванні, што
забяспечваюць яго функцыянаванне. Прыстасаванні для уводу, вываду, апрацоўкі інфармацыі,
памяць, блок сілкавання. і г.д.
Але нас цікавіць больш яго душа.
Душа кампутара – гэта яго праграмнае забеспячэнне. Падобна яму і чалавек з’яўляецца носьбітам культурнага
коду.
Менавіта яна забяспечвала працу старажытных камп’ютараў. Адказвала за
выкананне асноўных функцый. Але сучасная
цывілізацыя стварыла прыгожую абалонку. Усялякія іконкі, шпалеры на рабочым стале,
праграмкі , кампутарныя гульні і пр. Цяпер ўсе думаюць, што менавіта яна
(маецца на ўвазе абалонка) гэта і ёсць асноўная праграма, душа кампутара, яго
індывІдуальнасць.
Між тым гэта проста шалупінне. Прыгожае, разнастайнае, але шалупінне.
Функцыяванне камп’ютара забяспечвае архаічная MSDOS. Праўда у
прымітыўнага камп’ютара гэтая аперацыяйная сістэма аднолькавая ва ўсіх, а у чалавека культурны
код гэтай сістэмы пішацца на працягу дзясяткаў, соцень тысячагоддзяў. І ён
індывідуальны.
Каб захаваць жыццядзейнасць і адаптавацца да розных умоў існавання народы
пішуць свой культурны код. МСДОС – гэта
тое, што рамантыкі называлі дух народа, чалавека. Тое што адказвае за яго
фундаментальныя ўласцівасці – воля, сумленне, гонар, сорам, здольнасць
любіць і г.д.
Асабліва відавочна запраграмаваны дзеці.
Каб было больш зразумела, тэорыю трэба разглядаць на прыкладах. У школе мы
вывучам Злачынства і наступства Дастаеўскага. Сюжэт вядомы кожнаму.
А цяпер паспрабуем разглядзець яго ў святле нашай тэорыі.
Радзівон Раскольнікаў падхапіў вірус. У яго культурны код уцямяшылася новая
ідэя. Ён пачаў думаць хто ж ён такі – “тварь дрожащая” ці чалавек.
![]() |
Робат я ці чалавек? |
Сам я сабой кірую, ці ў мяне заложаны чып, што мной кіруе. Такое пытанне ён сабе задаваў. Ці падобнае на гэта.
Чып –гэта тое, што Імануіл Кант
называе катэгарычны імператыў.
Асабліва вучні часцяком задаюцца падобным пытаннем, калі на іх ціснуць у школе
настаўнікі, а у сям’і бацькі.
Добра, што ён знаёмы з прастытуткай Сонечкай Мармеладавай. Яна таксама была
пашкоджана зламысным вірусам. Яна таксама пераступіла праз забароны праз свой
грэх. Той грэх –блуд.
Але яна вылечылася. Ёй дапамог антывірус. І яна
дае яго Раскольнікаву.
Гэта Біблія.
Ёсць і іншыя антывірусныя праграмы.
Напрыклад, Каран. Але яны больш дзейныя для іншага культурнага коду.
Хутчэй за ўсё Раскольнікаў трапіць у карантын гадоў на дваццаць катаргі і з
дапамогай антывіруса адновіць сваю жыццядзейнасць.
Шмат хто кажа, што цяпер гэта не актуальна. Да сістэмных глыбінных файлаў
няма доступу. Сучаснаму чалавеку не трэба паглыбляцца. Яму дастаткова
абалонкавых праграм, каб жыць і кайфаваць. Нашто паглыбляцца? Гэта небяспечна.
Каб жыць радасна і бесклапотна трэба разарваць сувязь паміж аперацыйнымі
сістэмамі. Не даваць пранікаць вірусам і шкодзіць глыбіннаму культурнаму коду.
Шмат каго здзіўляе, што Раскольнікаў, што забіў самую гнюсную і нікчэмную
старуху так завіс, а ёсць прыклады такіх гістарычных дзеячаў, што па горла ў
крыві, але спакойна дажываюць да старасці. Як такое здараецца?
Як і многія сучаснікі яны жывуць
абалонкавым культурным кодам, што проста не закранае глыбінь, дзе знаходзяцца –
сумленне, сорам, гонар. І гэта страшна.
Гэта людзі без духа, монстры, зомбі.
Магчыма, некаторых такая перспектыва не пужае. Жыць у радасці, кайфаваць,
не пакутаваць ад грызотаў сумлення. Прыстасоўваца, хлусіць, як спяваў
А.Макарэвіч “прогибаться под изменчивый мир”. Такіх большасць. Жыць
бесклапотным зомбі.
Ад такога жыцця паступова накопліваюцца вірусы, непатрэбныя аўтазагрузкі і
службы. Вірусы часцей за ўсё распаўсюджваюцца ад імкнення чалавека да асалоды
(камп’тарныя гульні, порнасайты , жаданне зарабіць халяўныя грошы), астатняе
прыносяць нам паўсядзённыя клопаты ў сям’і, на працы. Чалавек пачынае
зацыклівацца, віснуць, страчвае здольнасць хутка і бесперабойна працаваць,
выконваць нейкія звычайныя аперацыі.
Трэба ачысціцца. Але гэта часцяком вельмі балюча.
Дык што рабіць, каб наладзіць сувязь абалонкавай сістэмы і глыбінных
культурных кодаў. Як зрабіць жыццё больш гарманічным? Як пераўтварыць монстра
ў асобу.
Па-першае трэба добра ўяўляць як пішацца культурны код чалавека, каб зразумець
яго і дзейнічаць згодна яму.
Па-другое быць вельмі асцярожным каб не пашкодзіць яму.
Комментариев нет:
Отправить комментарий