Тата і мастацтва.

 Тата і мастацтва.

Тата заўсёды расказваў мне розные гісторыі. Адна з іх пра паходжанне чалавека. Зразумела ён не сам іх выдумвае. Зараз ў інтэрнеце іх безліч. 

Адна з іх.

Чалавека стварылі іншапланецяне. Узялі малпу, як істоту прыстасаваную для жыцця на зямлі, дадалі генаў для інтэлекта і прыгажосці. Так атрымаўся чалавек.

Яны сочуць за чалавецтвам. І бывае падказваюць асобным, што небудзь. Тыя і не падазраюць адкуль  што бярэцца. Яны называюць гэта азарэнне. Само слова кажа, што гэта прыходзіць з зорак, з космасу. Але гэта лічыцца сярод адукаваных людзей выдумкай, таму яны высоўваюць бездань тэорый пра інтуітыўнае мысленне. Пра тое, што любыя прарывы ў навуцы, мастацтве павінны быць падрыхтаваны хадой гісторыі, момантам развіцця чалавецтва.

Навукоўцы кажуць, калі гэта іншапланецяне азараюць, а не хада гісторыі, чаму б не адкрыць таямніцы светабудовы старажытным людзям. А трэба было чакаць Ньютана. Тым больш шмат з таго, што и Ньютану, прыйшло в галаву Лейбницу. Яны, а потым і даследчыкі навукі пра гэтае і цяпер спрачаюцца. Хто быў першы. 

Але мой тата настаўнік і ведае, што тлумачыць тэорыю матэматычнага аналізу першакласнікам ранавата.

А можа гэтыя іншапланетныя настаўнікі ўкладывалі ў галаву Леанарда Да Вінчы мат аналіз, а ён думаў, што за бяліберда ў галаву лезе.

Калі з навуковымі ведамі больш менш зразумела. Але, што рабіць з мастацтвам. Каму даверыць музыку космаса. Як устанавіць гэтую сувязь з чалавецтвам. Ці падрыхтаваны яны каб ацаніць гэтае багацце.  Ну прыйшла нейкаму ёлупню вытанчаная касмічная мелодыя. Яе ж на хлеб не намажаш. А яшчэ і запісаць неяк трэба, ці хаця б найграць. І самае важнае і мінімальнае – зразумець якое багацце атрымаў.

Самае цяжкае знайсці такога чалавека. Толькі потым чалавецтва калі дарастае, пачынае называць гэтых выбраных  - геніямі. Тых, што улаўліваюць дыханне зор.

Нават настаўніку цяжка выбраць вучня, якому можна даверыць дадатковыя веды. Таго, хто будзе не толькі у стане засвоіць, але і ацаніць іх каштоўнасць.

Што казаць пра іншапланецян. Гэта ж не дважды два чатыры. А, напрыклад, Вячэрняя серэнада дараваная Шуберту. Ці рэквіем Моцарту.

Першымі адмялі жанчын. У іх іншыя прыярытэты. Дзеці, сям'я. Наўрад яны здольны прысвяціць свае жыццё служэнню зорам.

 Старыя таксама не падыходзяць. Колькі ім засталося часу, каб несці гэты бясцэнны дар. Яны хутка знясуць яго  з сабой у магілу.

 Далей працягваць страшнавата. Непаліткарэктна. Скажуць, што іншапланецяне расісты.

Нават такія сур’ёзныя і адказныя людзі як Бах не надта падыходзяць  Яму так шмат  было даравана. Можа, як нікому ў свеце. Але пра  яго забылі на доўгі час.

 Уявіце, што адчувалі іншапланецяне. Як яны хапаліся за галаву. Забылі Баха? Пачуйце, што яны слухаюць? Каго мы стварылі?

 Можа па новай ўсё паспрабаваць. Зрабіць патоп і стварыць тых, хто ў стане будзе ацаніць дары.

Не, гэта ж  нашыя дзеці.  Як мы можам. Можна і гэтакіх любіць. Хай жывуць,  слухаюць папсу і ядуць без хлеба калбасу.

Найлепшыя кандыдаты для зорных дароў такія баламуты як Моцарт. Поўныя энергі, вяселля і радасці, якія  прыцягваюць людзей, заражаюць іх дыханнем космаса. Яны заўсёды на віду, пра іх гавораць з самога дзяцінства.  Менавіта таму цяпер сучасныя творцы так сябе паводзяць. Ім заўсёды патрэбны скандал. Ім патрэбна вядомасць любым коштам.  Можа на іх звярнуць увагу  на зорах, можа і ім, што небудзь будзе даравана. Хай самыя крохі з багатага стала.

Зразумела, выбіраць такога сур’ёзнага і адказнага, як Бах  не трэба. Ён ўсе ацэніць, запіша, захавае і пакладзе. А потым можа знойдуць нашчадкі гадоў праз трыста. А можа мышы згрызуць рукапісы нот. 

Можа такі Бах быў не адзіны? Можа гэтыя іншапланецяне ў сотні, тысячы галоў укладывалі шэдэўры? Але ўсё дарма.

Яму ў галаву Месяцовую санату, а ён  трын-ды-ры-дын і піу-піу-піу. 

Тата кажа, што ў яго таксама ёсць сувязь з космасам. Праз яго лысіну. Яму праз яе іншапланетныя мудрацы падказваюць розныя ідэі.

Я яму нагадваю пра тое, як ён казаў, што гэта сувязь з Панам Богам. (глава пра лысіну).

Ён жа кажа:- хто казаў, што ён зямлянін. Як ён можа ім быць, калі ён стварыў Зямлю.

Шкада, што прыёмнік на лысіне не прымае касмічных мелодый. Але мой тата любіць разважаць на тэмы мастацтва.

Вось спасылкі на яго артыкулы пра стылі мастацтва з яго сайта пра мастацкую культуру. Ён іх пісаў для вучняў. Але дзе ён бачыў такіх вучняў, што чыталі б гэта?

Адраджэнне

Барока

Класіцызм

Рамантызм

Рэалізм

Імпрэсіянізм

 

 

 

 

 

    

Комментариев нет:

Отправить комментарий