Лысіна майго таты.
У майго таты лысіна. І не такая высакародная, што адкрывае лоб, каб паказаць , што носьбіт гэтай лысіны інтэлектуал. А такая смешная. На патыліцы. Але ён ганарыцца ёй. Кажа для сувязі з космасам і Панам Богам. Каб нічога не перашкаджала. Яго лысіна падобна на танзуру манахаў. Але тата кажа, што манахи самі яе выбрываюць і голяць. Ім хочацца таксама мець сувязь. Але Гасподзь глядзіць на гэтыя ненатуральным лысіны і пасміхаецца. Тыя з кім я хачу гаварыць, чыі думкі мне цікавы, я сам дам лысіну, а куды Вы суеціся са сваёй пустой галавой.
Таму і дзяцей няма лысых.
А жанчыны? Пытаю я тату. Тут ён не адказвае. Кажа не ведае. Кажа мабыць у жанчын іншы прыемаперадатчык.
У птушак таксама на патыліцы прыемаперадатчык. Там знаходзіцца іх навігатар. Ён іх вядзе па свету. Дае правільны накірунак. Ажыццяўляе канэкт з космасам. У іх нават там дзірка У чалавека зарастае ў дзяцінстве.
Яшчэ тата кажа, што чалавеку не хапае сонца. Яму неабходна каб адчуваць сабе счастлівым выпрацоўваць вітамін Д. Але ён заўсёды апрануты і скура не атрымлівае патрэбнай дозы. Недахоп яго вызывае кволасць, недахоп сіл, энергіі. Але лысіна ўверсе удала захоплівае сонечныя промні. Лысыя людзі больш вясёлыя, шчастлівыя. Няма ў іх недахопу сератаніну. Лепей спяць.
А аднойчы калі ён казаў пра прыроду чалавека, то казаў, што чалавек заўсёды існаваў у парадыгме недахопу ежы. (Тата любіць занадта разумныя словы).
А мозг заўсёды спажываў вельмі шмат энергіі. У разумных дык чвэрць ад ўсёй. Таму галава і грэецца. А валасы вылазяць. Лысіна - Натуральны радыятар. Каб не пераграваліся мазгі.
Ён кажа, что на гэтым месце ў яго заўсёды тырчалі валасы. Ён доўга кляў іх. Пасля сну ніяк іх нельга было супакоіць. Вады нальеш, прылягут. Высахнут, зноў тырчаць. Праўда праз некаторы час ён заўважыў, што яны тырчалі ўсё менш і менш. Ён меркаваў, што з узростам валасы сталі дысцыплінаванымі і паслухмянымі. Усё ж кожнадзенныя рэпрэсіі і дрэсіроўка займелі плён.
Але ён памыляўся. Яны, здаецца, стаміліся ад барацьбы і пакінулі яго.
Непаслухмянасць іх была з за віхроў. Тыя валасы не хацелі быць як усе. Трэба ім ўзнесціся да неба. Патрэбны ім шквалістыя завіхрэнні.
А ён хацеў каб яны радком павольна ляжалі і не варушыліся.
Цяпер жа тата не можа ніяк рашыць. Валасоў там няма. А віхры?
Зразумела скажуць, няма валасоў, няма і віхроў.
Але калі налыса паголенаму чалавеку зададуць пытанне наконт яго валасоў, ён скажа, што у яго віхры і гэта будзе праўда.
Вось узяць кучаравага чалавека. І налыса.
Ён застаецца кучаравым?
Калі валасы вырастуць, то віхры зноў аднавяцца. Ну дык скажуць, у сапраўды лысага яны не вырастуць. А што калі валасы вярнуцца? Мазі, таблеткі.
Валасы забудуць як я іх праклінаў і рэпрэсаваў прабачаць і вярнуцца. Што тады?
Валасы , кажа,мяне пакінулі, але віхры заўсёды са мной.
Комментариев нет:
Отправить комментарий