Сапраўдныя бландынкі.
Ёсць бландынкі натуральныя, а ёсць- фарбаваныя. Сапраўдныя- фарбаваныя. Таму, што яны бландынкамі сталі не ў выніку збегу абставін, якія не залежаць, ад іх, але шляхам асабістага духоўнага выбару. Тое, што яны бландынкі – адпавядае іх унутранай сутнасці, а не атрымана ад бацькоў у спадчыну.
Тое самае і з беларускамоўнымі. Ёсць беларускамоўныя натуральныя, а ёсць сапраўдныя. Першыя - гэта жыхары далёкіх вёсак, ці дзеткі творчай нацыянальнай інтэлігенцыі. Для іх размаўляць па беларуску натуральна. Між тым сапраўдныя тыя, што прыйшлі да беларускасці насуперак усяму. Замест таго каб пасмейвацца з іх за трасянку, ці русізмы, трэба ставіцца да іх выбару з разуменнем, паблажлівасцю і нават павагай.
Комментариев нет:
Отправить комментарий